“Моладзевы наступ”: ці не будзе гэта моладзевым наступам на старыя граблі — эфір

Алана Гебрэмарыям і Ліза Пракопчык

Алана Гебрэмарыям і Ліза Пракопчык / Еўрарадыё

Моладзевы выбарчы спіс “Моладзевы наступ” дзіўным чынам атрымаў апошні нумар сярод усіх выбарчых суб’ектаў — №12. Што ніякім чынам не паўплывала на імпэт і крэатыўнасць удзельнікаў і ўдзельніц спіса. Безумоўна, у “МН” знойдуцца прыхільнікі, якія прагаласуюць за іх на выбарах у Каардынацыйную раду, але пытанне ці ведае “моладзь” ува што яна насамрэч увязваецца, пакуль застаецца адкрытым.

Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах і ці насамрэч яны хочуць патрапіць у КР, ці гэтая кампанія для іх не больш, як сродак заявіць пра сябе? Чаго хочуць дамагчыся з дапамогай Каардынацыйнай рады, з якой праграмай ідуць? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кандыдаты ў дэлегаты Каардынацыйнай рады з выбарчага спіса №12 “Моладзевы наступ”, лідарка спіса Ліза Пракопчык і былая палітзняволеная, №3 у спісе Алана Гебрэмарыям.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі