Моладзевага актывіста забралі ў беларускае войска з расійскага аўтазака

Пра гэта 26 траўня напісала ў сацыяльных сетках яго жонка Ганна, паведамляе сайт kasparov.ru.


 
Ганна Шчука адзначае, што яе муж не павінен праходзіць службу ў мірны час, бо ён абмежавана прыдатны. Паводле абследавання, у яго недабор па вазе, псіхапатыя, расколіна ў вушной ракавіне і г.д. Акрамя таго, у 2009 годзе ў Расіі Шчуку судзілі за палітычную акцыю. У той жа час паводле закону Беларусі, грамадзянінам якой ён з'яўляецца, людзі з крымінальнай судзімасцю не могуць быць прызваныя на службу ў войску (артыкул 31 Закону "Аб вайсковым абавязку").



Ганна ўпэўнена, што расійскія спецслужбы супрацоўнічаюць з беларускімі. Пра гэта сведчыць тое, што позву ў беларускае войска Ігару ўручылі яшчэ ў ліпені 2012 года ў Маскве, у аўтазаку. Там ён апынуўся пасля затрымання на акцыі "Стратэгіі-31" на Трыўмфальнай плошчы. Позву ўручыў аператыўнік Цэнтра "Э" Аляксей Акопны.



Фота Ігара Шчукі з жонкай з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі