Моладзь падтрымала Змітра Дашкевіча

У Слуцку і Салігорску прайшлі акцыі ў падтрымку палітвязня Змітра Дашкевіча.
Па
словах моладзевага актывіста Івана Шылы, салігорская міліцыя наладзіла
сапраўднае паляванне на юнакоў і дзяўчат:

“Гэта ўвогуле можна назваць
спецаперацыяй салігорскай міліцыі і Камітэту дзяржбяспекі, таму што
супрацоўнікі КДБ і крымінальнага вышуку стаялі на вахце, чакалі нейкіх
актыўных дзеянняў.

Усе выезды з гораду былі заблакаваныя, таму што
салігорскія маладафронтаўцы мусілі раз’ехацца па рагіёне. Літаральна,
мы прыйшлі на рынак, толькі дасталі транспарант — адразу ж нас
затрымалі, але нам пашчасціла збегчы.

Мы вырашылі проста павесіць
расцяжку, абралі месца адпаведнае — цэнтральную плошчу, самае люднае
месца. Там ужо, на жаль, з уіх бакоў нас ачапілі, і мы не змаглі ўжо
збегчы, не здолелі”.

Івана Шылу як непаўналетняга адпусцілі.

Суд над затрыманым Глебам Карновым адбудзецца ў панядзелак, 22 студзеня. Дарэчы, акцыя ў Слуцку адбылася без ніякіх перашкодаў.