Моцныя ліўні затапілі прэзідэнцкі палац

Ліўні парушылі ў горадзе працу транспарту. У шэрагу раёнаў адбыліся падтапленні. Спынілася метро, бо вада патрапіла на платформы.



Пацярпела адна з залаў прэзідэнцкага палаца. Вада патрапіла ў Галерэю лацінаамерыканскіх патрыётаў, дзе знаходзяцца партрэты выбітных дзяржаўных дзеячоў. Прэзідэнт краіны Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер у гэты момант знаходзілася ў сваёй загараднай рэзідэнцыі Кінта-дэ-Алівас.



А ў будынку Кангрэсу краіны... працёк дах, паведамляе РІА "Новости".