Моцны град засыпаў гароды ў Петрыкаўскім раёне (фота, відэа)

Моцны град засыпаў гароды ў Петрыкаўскім раёне (фота, відэа)

У ноч на 16 ліпеня ў Гомельскай вобласці месцамі прайшоў град. Зранку людзі пабачылі свае агароды пад слоем лёду, піша TUT.by.

Адным з відавочцаў гэтай з'явы прыроды стаў Сяргей з аграгарадка Капаткевічы Петрыкаўскага раёна. Па яго словах, пад лёдам апынуліся клумбы і нават градкі памідораў. Акрамя таго, град пазбіваў плады з дрэваў.

"Град пачаўся ў 00.30 і ішоў каля гадзіны, а здымкі мы рабілі раніцой, у пяць гадзін", — удакладняе Сяргей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі