МНС: Папярэдняй версіі здарэння ў жылым доме ў Мінску пакуль няма

Мясцовыя жыхары кажуць, што чулі "хлапок", таму пайшла пагалоска пра выбух. Тым больш, на балконе былі выбітыя шыбы. Аднак выратавальнікі гэта не пацвярджаюць, кажуць толькі пра пажар.

Вось што Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі:



"Паўтараем, што было паведамленне аб пажары, ніякіх паведамленняў пра выбух на 101 не паступала. Паводле сведчання нашых работнікаў, якія былі на месцы працавалі, гэта быў пажар, на якім загінула жанчына. Прычына і абставіны высвятляюцца. Крыху пазней, калі будзе нейкая папярэдняя версія, выставім на сайт".

На месцы здарэння працуюць эксперты.

Фотарэпартаж з месца падзеяў і анлайн


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі