МНС Беларусі: Уначы чакаецца вельмі моцны вецер

У начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах Беларусі, у тым ліку ў Мінскай вобласці, сіноптыкамі прагназуецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. У Мінску раніцай 9 студзеня таксама будзе моцны вецер з парывамі да 15-18 метраў.



У сувязі з гэтым МНС рэкамендуе прыбіраць гаспадарчыя рэчы з падворкаў і балконаў. Аўтамабілі выратавальнікі раяць паставіць у гаражы альбо паркаваць далей ад дрэваў. Людзям рэкамендуюць абыходзіць хісткія будынкі і дамы з нетрывалым дахам, пазбягаць дрэваў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі.
 

Сіноптыкі: Уначы ў Беларусі месцамі чакаюцца моцныя ападкі
 

Пасля магутнай успышкі на Сонцы на чацвер прагназуецца магнітная бура
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі