Вы тут

Міжнародныя праваабаронцы выступілі ў падтрымку Марфы Рабковай

Марфа Рабкова / spring96.org

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой асудзіла прад'яўленне новых абвінавачванняў палітзняволенай Марфе Рабковай.

Праваабаронцы і каардынатарцы валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтру "Вясна" Марфе Рабковай выставілі новыя абвінавачванні паводле 11 крымінальных артыкулаў. Ёй пагражае да 20 гадоў зняволення.

"Справа Марфы Рабковай наглядна паказвае жахі, з якімі ў наш час сутыкаюцца праваабаронцы і наогул грамадзянская супольнасць Беларусі", — адзначаецца ў заяве.

Як паведамляла Еўрарадыё, Марфу Рабкову затрымалі ў мінулым верасні. Яе абвінавацілі па трох артыкулах КК: у фінансаванні і навучанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК), распальванне сацыяльнай варожасці да ўлады (ч. 3 арт. 130 КК) і ўдзел у злачыннай арганізацыі (ч. 2 арт. 285 КК). Першапачаткова Марфе пагражала да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.