Мітрапаліта Філарэта ўганаравалі яшчэ адной узнагародай ад РПЦ

Мітрапаліта Філарэта ўганаравалі яшчэ адной узнагародай ад РПЦ

Мітрапаліта Філарэта, ганаровага патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ўганаравалі яшчэ адной узнагародай ад РПЦ — медалём свяціцеля Марка Ефескага. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Беларускі экзархат.

Як нагадваюць у БПЦ, сёлета спаўняецца 70 гадоў з дня заснавання Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, які мітрапаліт Філарэт ачольваў у 1981-1989 гадах. Узнагароду заснавалі сёлета ў красавіку з дабраславення кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла. Медаль уручаецца духоўным і свецкім асобам за дасягненні ў галіне знешняй царкоўнай дзейнасці, за поспехі ва ўзаемадзеянні царкоўнай і свецкай улады ў міжнароднай дзейнасці, за падтрыманне згоды і грамадзянскага міру ў грамадстве.

Мітрапаліт Філарэт кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой з 1990 па 2013 год. Сваю пасаду ён пакінуў па стане здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі