Мітрапаліт Філарэт: У Хрысце маем магчымасць перамяніць сваё жыццё

“Мы часта скардзімся на недасканаласць навакольнага свету. Але перамена гэтага свету да лепшага не можа адбыцца раней, чым мы самі паспрабуем зрабіць яго лепшым, пачаўшы з саміх сябе. І ў Хрысце мы маем рэальную магчымасць перамяніць сваё жыццё. Толькі ад нас залежыць, ці захочам мы ўстаць на барацьбу за сваю душу, за нашы сем'і, за наш народ — а ці дазволім нашаму жыццю паступова ператварацца ў пекла”, — гаворыцца ў пасланні.



“Гасподзь усё даў нам для таго, каб мы сталі спадкаемцамі Яго перамогі. Мужайцеся: Я перамог свет (Ін. 16: 33), — гаворыць Ён. Гэты заклік звернуты не толькі да апосталаў. Ён звернуты і да нас з вамі, жыхароў сучаснай Беларусі. Царква створана Богам для таго, каб усе мы маглі чэрпаць з Яе сілы на шляху да богазапаведанага міру. Нам дадзены Таінствы Споведзі і Прычасця, звяртаючыся да якіх, мы задаём рытм духоўнага жыцця, рытм перамогі над грахом”, — адзначае кіраўнік беларускай праваслаўнай царквы.



“Міласць Божая творыць цуды ў нашай роднай Беларусі, уваскрашаючы душы людзей, вырываючы іх з путаў роспачы і граху, бязвер'я і нянавісці. Але галоўная радасць нашага жыцця — Царква Хрыстова. Я веру, што пакуль беларусы будуць захоўваць у сваёй свядомасці паняцце пра святасць Царквы, Бог не пакіне нас”, — гаворыцца ў пасланні, тэкст якога змешчаны на сайце sobor.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі