Місія МАГАТЭ прыбыла на Запарожскую АЭС

Місія МАГАТЭ прыбыла на Запарожскую АЭС

У чацвер удзень місія МАГАТЭ прыбыла на Запарожскую АЭС, паведамляе ўкраінскі "Энергаатам". 

Плануецца, што місія дасць ацэнку працы абсталявання, вызначыць магчымыя праблемы і дазнаецца пра ўмовы працы супрацоўнікаў станцыі.

Як адзначае hromadske.ua, зранку горад Энергадар, дзе размяшчаецца АЭС, зазнаў інтэнсіўны абстрэл. Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што місія ведала пра абстрэл, але не адмовілася ад плана наведаць АЭС і сустрэцца з яе персаналам.

Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка расказаў, чаго чакае Украіна ад місіі МАГАТЭ: дэакупацыі ЗАЭС, яе вяртання пад поўны кантроль Украіны і далейшай дэмілітарызацыі тэрыторыі вакол станцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі