Місія ААН — пра гібель украінскіх ваеннапалонных у Аленаўцы

Мяркуецца, што снарад быў выпушчаны з усходу

Мяркуецца, што снарад быў выпушчаны з усходу / Reuters

Маніторынгавая місія ААН па правах чалавека апублікавала даклад пра трагедыю з украінскімі ваеннапалоннымі, якая здарылася ўначы 29 ліпеня 2022 года ў Аленаўцы ў Данецкай вобласці. Тады загінуў 51 украінскі ваеннапалонны і 139 атрымалі раненні (гэта былі абаронцы "Азоўсталі" ў Марыупалі, якія здаліся ў палон). Улады РФ заявілі, што ўкраінцы нібыта нанеслі ўдар ракетай HIMARS.

"На падставе інтэрвію з больш чым 50 сведкамі і пацярпелымі, а таксама аналізу даступных відэа і фота, Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прыйшло да высновы, што выбухі не былі выкліканыя ракетамі HIMARS, запушчанымі ўкраінскімі Узброенымі сіламі, — гаворыцца ў дакладзе. — Ступень пашкоджанняў сцен, столі, даху і вокнаў казармы, стан двух’ярусных ложкаў унутры, памер рэшткавага кратэра і радыюс удару не характэрны для ўдараў боепрыпасамі HIMARS".

Мяркуецца, што снарад быў выпушчаны з усходу, з тэрыторыі, кантраляванай расійскімі войскамі.

Яшчэ летась улады Украіны абвінавацілі Расію ў наўмысным забойстве ваеннапалонных — у тэракце. Таксама заяўлялася, што РФ спрабуе дыскрэдытаваць Кіеў, каб пашкодзіць пастаўкам заходняй зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі