Чырвоны Крыж не пусцілі ў Аленаўку, дзе забітыя ўкраінскія ваеннапалонныя

Спадарожнікавы здымак СІЗА ў Аленаўцы, дзе бачны разбураны барак / MAXAR
Спадарожнікавы здымак СІЗА ў Аленаўцы, дзе бачны разбураны барак / MAXAR

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа запытаў доступ да ўкраінскіх ваеннапалонных у Аленаўцы 29 ліпеня. Патрапіць туды не ўдалося.

Наш запыт на доступ да ваеннапалонных у пенітэнцыярнай установе ў Аленаўцы не быў задаволены. Прадастаўленне доступу МКЧК да ваеннапалонных з'яўляецца абавязацельствам бакоў канфлікту ў адпаведнасці з Жэнеўскімі канвенцыямі, — адзначае Чырвоны Крыж. — Мы не спынім дамагацца доступу да гэтых ваеннапалонных і да ўсіх ваеннапалонных гэтага міжнароднага ўзброенага канфлікту, да якіх мы яшчэ не атрымалі доступу.

ААН таксама гатовая адправіць сваіх экспертаў для расследавання гібелі ваеннапалонных у Аленаўцы. Расія 30 ліпеня заявіла, што гатовая прыняць там прадстаўнікоў ААН і Чырвонага Крыжа.

Мінабароны Расіі заявіла, што ўдар па бараку з ваеннапалоннымі нанесла Украіна з РСЗА HIMARS. На думку генштаба УСУ, гэта зрабілі расіяне, каб схаваць катаванні і забойствы палонных жаўнераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі