Мірны і Тэкаў атрымалі першую перамогу ў парным разрадзе на Уімблдоне

У чатырох сэтах яны перамаглі нямецка-аўстрыйскі дуэт — Дамініка Меферта і Філіпа Освальда.



Як адзначае "Прессбол", беларус і румын пачалі гульню не дужа ўдала і аддалі першы сэт з лікам 4:6. Але потым гульня Мірнага і Тэкаў наладзілася. Другі, трэці і чацвёрты сэт за імі — 7:5, 6:3, 6:4.



Нагадаем, што яшчэ адна наша тэнісістка, Вікторыя Азаранка, знялася з турніру праз траўму нагі.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі