Мірны і Освальд выйгралі тэнісны турнір у Х'юстане

Мірны і Освальд выйгралі тэнісны турнір у Х'юстане

Беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд перамаглі ў парным разрадзе на тэнісным турніры ў амерыканскім Х'юстане, перадае БЕЛТА. Для 40-гадовага беларускага тэнісіста гэта 52-і тытул у парных турнірах пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.

У вырашальным матчы Мірны і Освальд былі мацнейшымі за немца Андрэ Бегемана і харвата Антоніа Санчыча — 6:7 (2:7), 6:4, 11:9.

На жаночым турніры ў швейцарскім Лугана ў фінал парнага разраду выйшлі беларускі Арына Сабаленка і Вера Лапко. Іх саперніцамі будуць бельгійскія тэнісісткі Кірстэн Фліпкенс і Элізэ Мертенс.

Акрамя таго, Сабаленка сустрэнецца з Мертэнс у фінале адзіночнага разраду. Для 19-гадовай Сабаленка гэта будзе другі фінал у адзіночным разрадзе на прафесійных турнірах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі