Мінздароўя распрацавала рэкамендацыі па пахаванні памерлых ад каранавіруса

Мінздароўя распрацавала рэкамендацыі па пахаванні памерлых ад каранавіруса

Міністэрства аховы здароўя Беларусі распрацавала рэкамендацыі па пахаванні памерлых ад каранавіруса. У дакуменце пералічваюцца меры засцярогі, якія трэба прадпрымаць пры выдачы цела, развітанні і пахаванні.

Крэмацыя не з'яўляецца абавязковай. Перад выдачай цела памерлага дэзынфікуецца, бальзамаванне не рэкамендуецца. Пахаванне праводзіцца ў дзень выдачы цела. На цырымоніі развітання рэкамендуецца мінімізаваць колькасць прысутных. Труна можа быць і адкрытай, і закрытай. Дакранацца да памерлага, цалаваць яго нельга. Больш таго, трэба захоўваць дыстанцыю (не менш метра ад памерлага). Пасля цырымоніі трэба старанна вымыць рукі з мылам, прадэзынфікаваць антысептыкам. А тыя людзі, якія апускаюць труну ў магілу, мусяць мець ахоўныя маскі і пальчаткі.

Мінздароўя падкрэслівае, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя сведчыць: целы памерлых ад каранавіруса не з'яўляюцца крыніцай інфекцыі (такіх выпадкаў пакуль не зафіксавана). Аднак даследаванні працягваюцца, таму рэкамендавана ўжываць дадатковыя меры засцярогі да часу, пакуль не з'явіцца новая інфармацыя.

У нашай краіне на 20 красавіка налічваецца 51 ахвяра COVID-19.

Мінздароўя распрацавала рэкамендацыі па пахаванні памерлых ад каранавіруса

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі