Вы тут

Мінздароўя "прапрацоўвае пытанні" на выпадак другой хвалі каранавіруса

Жанчына ў ахоўнай масцы / Reuters published by Euroradio​

Міністэрства аховы здароўя Беларусі рыхтуе загады на выпадак, калі беларускім бальніцам давядзецца змагацца з другой хваляй COVID-19. Пра гэта расказаў журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

"Мы павінны быць гатовыя аказваць меддапамогу, калі такі [з коранавіруснай інфекцыяй. — Еўрарадыё] пацыент выпадкова апынецца ў любой з медустаноў нашай краіны", — сказаў міністр.

Пазіцыя Міністэрства аховы здароўя па цяперашнім стане спраў такая: каранавірус страціў у актыўнасці, але з папуляцыі не знік. Таму рэзерваваць шмат бальніц для заражаных COVID-19 сэнсу няма, але планы па рэагаванні і перапрафіляванні ложкавага фонду мусяць быць гатовыя.

Прайсці другую хвалю лягчэй або "нямоцна яе заўважыць" можна будзе, калі жыхары Беларусі працягваюць берагчы сябе і захоўваць сацыяльную дыстанцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.