Мінздароўя паспачувала з нагоды смерці дзіцяці — "карыстаючыся выпадкам"

Мінздароўя паспачувала з нагоды смерці дзіцяці — "карыстаючыся выпадкам"

29 жніўня прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя правялі брыфінг з нагоды выкарыстання скандальна вядомай вакцыны "Эўпента". 

Падчас гэтага мерапрыемства чыноўнікі ведамства выказалі спачуванне сваякам двухмесячнага хлопчыка з Ганцавіцкага раёна, які памёр пасля прышчэпкі 13 жніўня. Праўда, форму спачування ў Мінздароўя выбралі вельмі дзіўную.

"Карыстаючыся выпадкам, Міністэрства аховы здароўя прыносіць спачуванні родным і блізкім дзіцяці ў сувязі з цяжкім няшчасцем, якое напаткала іх", — заявіла прадстаўніца Мінздароўя. (Фраза гучыць у трансляцыі на адзнацы 1.38.)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі