Мінздароўя: новых выпадкаў COVID-19 у Беларусі не выяўлена

Лекары ў машыне хуткай дапамогі ў Мінску / Reuters
Лекары ў машыне хуткай дапамогі ў Мінску / Reuters

У Беларусі да сярэдзіны дня 1 сакавіка па-ранейшаму толькі адзін пацверджаны выпадак новага каранавіруса. Пра гэта TUT.by паведаміла прес-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. Паводле яе слоў, акрамя студэнта БНТУ з Ірана, падазрэнні на COVID-19 паўсталі ў дачыненні да бацькі яго нявесты. Адзін з аналізаў апынуўся падазроным, і цяпер усе яго аналізы пераправяраюць.

Тым часам, па даных на сярэдзіну дня 1 сакавіка, ва ўсім свеце ад новага коронавируса памерла 2 979 чалавек. Заражана амаль 87 000 чалавек, паправіліся больш за 42 500 пацыентаў з COVID-19. За межамі мацерыковага Кітая больш за ўсё заражаных ў Паўднёвай Карэі (3 526), ​​Італіі (1 128) і Іране (593).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі