Мінздароўя: Назвы некаторых аптэк уводзяць спажыўца ў зман

Мінздароўя: Назвы некаторых аптэк уводзяць спажыўца ў зман

Некаторым аптэкам у Беларусі давядзецца памяняць шыльды. Такое патрабаванне ёсць у інфармацыйным лісце Міністэрства аховы здароўя, накіраваным у кампаніі, што маюць ліцэнзію на фармацэўтычную дзейнасць у частцы рознічнага гандлю лекавымі сродкамі.

Мінздароўя адзначае, што ў Беларусі павялічылася колькасць аптэк з таварнымі знакамі на шыльдах і ў светлавой рэкламе, кшталту “Аптэка ашчадлівых”, “Любімая Аптэка”, “Доктар А”, “Доктар До”, “Еўрааптэка”, “Альфа-аптэка”, “Клапатлівая Аптэка”, “Добрыя лекі”, “Аптэка нізкіх коштаў”, “Аптэка аптовых коштаў”.

У ведамстве звяртаюць увагу, што гэта ўводзіць у зман спажыўца — насельніцтвап ачынае скардзіцца. Да таго ж, гэта парушэнне закона “Аб абароне правоў спажыўцоў” і неадпаведнасць патрабаванням аптэчнай практыкі.

Юрыдычныя асобы з ліцэнзіяй на фармацэўтычную дзейнасць пры размяшчэнні рэкламы для насельніцтва павінны пазначаць толькі назву арганізацыі, як яна гучыць у ліцэнзіі і ў пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі. Апроч таго, у аптэках, інтэрнэце і на сайце tabletka.by нельза размяшчаць інфармацыю пра зніжэнне коштаў на лекі і зніжках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі