Мінздароўя адмяніла норму, што ў гімназіях трэба вучыцца толькі ў першую змену

Мінздароўя адмяніла норму, што ў гімназіях трэба вучыцца толькі ў першую змену

Міністэрства аховы здароўя выключыла з санітарных правілаў (СанПіН) норму, што дзеці ў гімназіях мусяць вучыцца толькі ў першую змену, піша tut.by. Пра гэта гаврыцца ў пастанову Мінздароўя №39 ад 3 траўня 2018 года. 

Раней гімназіі, ліцэі, каледжы мастацтваў, спецыялізаваныя ліцэі ды інш. маглі адчыняцца пры "ўмове арганізацыі адукацыйнага працэсу ў першую змену". Другая змена ў такіх  установах была забароненая.

Паводле новых правілаў, вучыцца ў першую змену будуць толькі 1, 2, 5, 9-11-я класы ўстаноў адукацыі — незалежна ад таго, школа гэта ці гімназія. Таксама першая змена будзе абавязковая ў 8-х класах, у якіх арганізаванае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні.

У 6-7-х класах устаноў адукацыі, дзе арганізавана вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні, дапускаецца другая змена. Але патрабуецца ўзгадненне з мясцовымі ўпраўленнямі адукацыі і цэнтрамі гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя.

Заняткі ў школах павінны пачынацца не раней за 8.00 у першую змену і не пазней за 14.00 — у другую змену. Прычым у другую змену ўрокі не павінны заканчвацца пазней за 19.30. Аптымальным часам пачатку заняткаў СанПіН лічыць 9-ю гадзіну раніцы (у першую змену).

Як вядома, сёлета былі адмененыя іспыты ў пятыя класы гімназій. Там могуць працягваць навучанне ўсе вучні, якія скончылі там малодшую школу. У першыя класы гімназіі будуць прымаць найперш тых, хто належыць да ўстановы па прапісцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі