Мінздароўя абяцае штучна не абмяжоўваць долю замежных лекаў

Міністэрства аховы здароўя Беларусі не плануе штучна абмяжоўваць долю замежных лекаў на айчынным рынку.

"Заканадаўча гэта не прапісана. Замежныя прэпараты — як арыгінальныя, так і генерыкі — у поўным аб'ёме прысутнічаюць на рынку", — цытуе БЕЛТА словы прадстаўніка Мінздароўя. У ведамстве кажуць, што з пастаўкамі замежных лекаў бываюць праблемы, калі заводы-пастаўшчыкі мяняюць свае пляцоўкі для вытворчасці. Тады ад іх патрабуецца прайсці поўны цыкл перарэгістрацыі прэпарата, а гэта досыць вялікі аб'ём працы.

Пракаментавалі ў міністэрстве і загад ведамства "Аб прасоўванні айчынных лекавых сродкаў у арганізацыях аховы здароўя". Як паведамляла Еўрарадыё, гэты загад прадпісвае медыкам выпісваць айчынныя лекі замест замежных. У Мінздароўя кажуць, што загад прадугледжвае актывізаваць працу па інфармаванні медыкаў пра новыя беларускія лекі, а таксама прасоўванні айчынных прэпаратаў сярод дактароў і насельніцтва. Гэты загад — адзін са спосабаў давесці долю беларускіх лекаў на айчынным рынку да 50% да канца 2015 года.

Мінздароўя будзе сачыць, каб дактары выпісвалі беларускія лекі

Фота — all-biz.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі