Мінздароўя: 1,27 мільёнаў беларусаў цалкам вакцынаваныя ад каранавірусу

Вакцынацыя ў Беларусі / БЕЛТА
Вакцынацыя ў Беларусі / БЕЛТА

Па даных Міністэрства аховы здароўя, на 22 жніўня ў Беларусі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі 1,27 мільёна чалавек. Гэта прыкладна 13,5% ад агульнай колькасці жыхароў краіны. Яшчэ амаль 300 тысяч чалавек атрымалі толькі першую прышчэпку.

У Мінску цалкам прышчэплены 288,7 тысяч чалавек. На другім месцы па колькасці вакцынацый Гомельская вобласць — тут прышчэпленыя больш за 222,9 тысячы чалавек. Далей ідуць Брэсцкая вобласць — больш за 159,5 тысячы чалавек, Мінская вобласць — больш за 155,3 тысяч жыхароў, Віцебская вобласць — больш за 140,5 тысяч, Магілёўская — больш за 136,8 тысяч і Гродзенская — больш 127,8 тысяч чалавек.

Ад COVID-19 у Беларусі жыхароў прышчапляюць двухкампанентнай расійскай вакцынай "Спутнік V" і аднакампанентнай вакцынай кітайскай кампаніі Sinopharm.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі