Мінюст пракаментаваў забраную ў адвакаткі Бахціной ліцэнзію

Мінюст пракаментаваў забраную ў адвакаткі Бахціной ліцэнзію

Міністэрства юстыцыі на сваім сайце афіцыйны каментар пад назвай "Аб некаторых пытаннях адвакацкай дзейнасці". У ім паведамляецца, што сёлета ведамства праводзіла планавыя праверкі ў Магілёўскай абласной і Мінскай гарадской калегіях адвакатаў.

Праверкі выявілі парушэнні ў некаторых адвакатаў. Як прыклад называюцца "злоўжыванне адвакатам сваім правам на запыт інфармацыі, што ўтрымлівае персанальныя звесткі грамадзян; аказанне юрыдычнай дапамогі без заключэння дамоваў на аказанне юрыдычнай дапамогі; невыкананне патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулюцць парадак заключэння дамоваў на аказанне юрыдычнай дапамогі, выкарыстання ордэраў" ды інш.

Паведамляецца, што 12 верасня кваліфікацыйная камісія правяла атэстацыю 19 адвакатаў Мінскай гарадской калегіі. Толькі 13 з іх адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. У яшчэ чатырох выявілі "няпоўную адпаведнасць": іх атэстацыю адклалі на паўгода, а пакуль даім ім час павысіць кваліфікацыю.

Дзвюх адвакатак пазбавілі ліцэнзіі "з прычыны недастатковай кваліфікацыі" — гэта Ганна Баціна і нейкая Літвін. Дзеянне іх ліцэнзій будзе спыненае з 27 верасня.

Скасаванне ліцэнзіі Бахціной выклікала шырокі розгалас. Адвакатка вядомая ўдзелам у многіх палітычных справах: яна была абаронцай Ірыны Халіп па справе "Плошчы-2010", блогера Эдуарда Пальчыса, а таксама Міраслава Лазоўскага па справе "Белага легіёну". Юрыстка мае 38 гадоў стажу ў юрыспрудэнцыі, некалі працавала ў пракуратуры.

Пра адвакатку Літвін вядома менш. Як піша tut.by, юрыстка з такім жа імем, Ганна Літвін, выступала адвакаткай у справе аб забойстве мінчанкі Юліі Саламацінай. (Дзяўчыну забіў яе знаёмай, а потым разам з маці расчляніў і спаліў у лесе.)

Яшчэ два адвакаты спыняць працу за грубыя парушэнні лiцэнзiйных патрабаванняў — гэта І.Яновіч і М.Навумовіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі