Мінус 1 капейка: у Беларусі працягвае таннець аўтамабільнае паліва

Мінус 1 капейка: у Беларусі працягвае таннець аўтамабільнае паліва

"Белнафтахім" агучыў новыя кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі. Так, з 3-га траўня кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,69 рублі, АІ-95-К5-Еўра — 1,79 рублі, АІ-98-К5-Еўра патаннее да 2 рублёў і 1 капейкі, а ДП стане каштаваць 1 рубель 79 капеек.

З пачатку 2020 года и да 29 лютага бензін, наадварот, даражэў на 1 капейку кожны тыдзень. Аднак увесь сакавік і пачатак красавіка цэны стаялі на месцы. І гэта пры тым, што яшчэ ў лютым канцэрн "Белнафтахім" дапускаў іх зніжэнне з-за падзення коштаў на нафту на сусветным рынку. Ад 12-га красавіка кошты на паліва пачалі зніжацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі