Вы тут

Мінтранс: у Мінск прыходзіць новая служба таксі, тарыфы могуць яшчэ панізіцца

Таксі ў Мінску / kurjer.info

21 студзеня ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю чыноўнікі і прадстаўнікі 17 мінскіх служб таксі шукаюць выйсце са складанай сітуацыі, у якую іх паставілі кіроўцы. Напярэдадні больш за 100 таксістаў падпісалі ліст-ультыматум: падымайце тарыфы на 1 км паездкі на 5 капеек — інакш будзем блакаваць працу дыспетчарскіх. І наогул, можам вуліцы ў цэнтры Мінску перакрыць!

Сустрэча праходзіць за зачыненымі дзвярыма. У самым пачатку міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч звярнуў увагу на тое, што перакрыццем вуліц пытанні не вырашаюцца: "Адкрыты ліст з'явілася каталізатарам сустрэчы. Але гэтая заява прымушае мяне сказаць: такім чынам дыялог мы не выбудуем".

Міністр дадаў, што віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў зацвердзіў комплексны план захадаў па навядзенні парадку ў сферы аўтамабільных перавозак. Ён складаецца ў тым ліку пры ўдзеле бізнесу.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю сустракаецца са службамі таксі / Еўрарадыё

Прысутны на сустрэчы намеснік міністра транспарту Аляксей Ляхновіч заўважыў, што тарыфы на паслугі таксі ў Мінску хутчэй будуць падаць, чым расці:

"Сёння ўжо была навіна пра тое, што да нас прыходзіць таксі Bolt. Такім чынам, тарыфы могуць яшчэ больш знізіцца, таму што з'явіцца яшчэ адзін канкурэнт. І нам трэба ў рамках гэтай жорсткай канкурэнцыі знайсці рашэнне праблемы".

Мінск ужо з'явіўся на сайце Bolt. Замовіць машыну яшчэ нельга, але тарыфы ўжо вядомыя. 1 км паездкі каштуе 30 капеек, плюс 10 капеек за кожную хвіліну паездкі. Мінімальны заказ — 3,3 BYN. Гэта прыблізна адпавядае мінімальным тарыфам, па якіх працуе "Яндэкс.Таксі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.