Мінтранс плануе сёння завяршыць вываз беларусаў з Егіпта

Мінтранс плануе сёння завяршыць вываз беларусаў з Егіпта

27 сакавіка Міністэрства транспарту плануе завяршыць вываз беларускіх турыстаў з Егпіта, паведамляецца на сайце ведамства. Па звестках Мінтранса, авіякампанія "Белавія" ўжо вывезла больш за 7 тысяч турыстаў.

Разам з тым МЗС адзначае, што па стане на вечар 26 сакавіка была аказаная дапамога ў вяртанні на радзіму 4600 нашых суайчыннікаў. Яны мелі складанасці ў сувязі з абмежаваннямі, якія ўвялі краіны супраць распаўсюду каранавіруснай інфекцыі. 

Прэс-служба МЗС паведамляе, што група беларускіх турыстаў з Індыі (Гоа і Дэлі) паспяхова вярнулася на радзіму. 

27 сакавіка больш за 50 беларусаў будзе вернута з Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі