Мінспорту — пра бязвізавы рэжым: "Нас не задавальняюць пяць сутак"

Мінспорту — пра бязвізавы рэжым: "Нас не задавальняюць пяць сутак"

Бязвізавы рэжым для замежнікаў у Беларусі могуць павялічыць з цяперашніх пяці да дзесяці сутак. пра гэта паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной, перадае БЕЛТА.

"Нас не задавальняюць пяць сутак. Асабліва гэта датычыць медыцынскага, спартыўнага турызму. Гэтага часу мала. Але гэта быў пілотны праект, ён звязаны з бяспекай, таму што ў турызме гэта вельмі важна. Цяпер, калі сістэма бяспекі абкатаная, вядзем гаворку пра павелічэнне колькасці дзён да дзесяці. Спадзяюся, да Еўрапейскіх гульняў гэта атрымаецца", — патлумачыў чыноўнік.

Дарэчы, для грамадзян Кітая прапаноўваецца ўвесці бязвізавы рэжым на 30 дзён. 

Намеснік міністра падкрэсліў, што рашэнне наконт павелічэння тэрміну бязвізавага рэжыму пакуль што не прынятае. 

Ён дадаў, што Беларусь працягвае ўдасканальваць гэтыя механізмы. Напрыклад, бязвізавай зонай стаў Аўгустоўскі канал, цяпер прапаноўваецца зрабіць бязвізавай зонай таксама чыгуначны вакзал і аэрапорт у Гродне, а таксама частку Белавежскай пушчы. 

Партной дадаў, што за ўвесь час дзеяння бязвізавага рэжыму ім скарысталіся 52 тысячы турыстаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі