Мінспорту: Няма інфармацыі, што беларусам у Егіпце нешта пагражае

"Па нашых звестках, на цяперашні час на курортах Егіпта знаходзяцца каля тысячы беларускіх грамадзян. Звестак пра тое, што камусьці з іх пагражае непасрэдная небяспека, няма", — цытуе словы чыноўніка БЕЛТА.





Разам з тым Мінспорту рэкамендуе беларусам, якія адпачываюць у Егіпце, не пакідаць курортных зонаў і сваіх гатэляў з-за сітуацыі ў краіне. Рэкамендуе беларусам часова ўстрымацца ад паездак у Егіпет і МЗС Беларусі. Нагадаем, у Егіпце праходзяць сутыкненні паміж ісламістамі і сілавікамі, загінулі сотні людзей, тысячы былі параненыя.





Вадзім Кармазін падкрэсліў, што ўсе тураператары абавязаныя ў поўным аб'ёме кампенсаваць кошт тура ў выпадку адмовы іх кліента.

 

Фота — AFP