У Егіпце загінулі 638 чалавек, "Браты-мусульмане" правядуць новыя акцыі

Паводле звестак міністэрства аховы здароўя Егіпта, у сутыкненнях паранена амаль 4 тысячы чалавек.



Нагадаем, у сераду паліцыя і войска пачалі разгон намётавых лагероў прыхільнікаў Мурсі ў Каіры, адбыліся сутыкненні і перастрэлкі. Хваляванні перакінуліся і на іншыя гарады гэтай краіны.



Улады Егіпта ўвялі на месяц рэжым надзвычайнага становішча і каменданцкую гадзіну.



Апазіцыйны рух "Браты-мусульмане" ў пятніцу плануе правесці ў Каіры новыя акцыі пратэсту.

 

Фота — AFP