Вы тут

Мінску не даверылі правядзенне матчу за Суперкубак Еўропы 2021 года

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт УЕФА Аляксандэр Чаферын / Reuters

Мінску не даверылі правядзенне матчу за футбольны Суперкубак Еўропы 2021 года. Выканкам УЕФА, які сабраўся ў Любляне, выбраў Белфаст. Таксама сярод прэтэндэнтаў былі Харкаў і Хельсінкі.

Заяўка Беларуссю была пададзена яшчэ восенню 2018-га. Матч правялі б на абноўленым стадыёне "Дынама". Нядаўна нашу краіну наведаў прэзідэнт УЕФА Аляксандэр Чаферын. "Мы зробім гэта не горш, чым найлепшыя сталіцы нашага кантынента", паабяцаў на сустрэчы з ім Аляксандр Лукашэнка (гл. відэа). Аднак футбольныя функцыянеры не рашыліся выбраць беларускую сталіцу. Дагэтуль у нашай краіне паядынак за футбольны Суперкубак не праводзіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.