Вы тут

"Мінсктранс" папярэджвае пра магчымыя збоі ў руху пасажырскага транспарту

У Мінску могуць узнікаць збоі ў працы грамадскага транспарту / pixabay.com

У працы грамадскага транспарту ў Мінску магчымыя збоі, звязаныя з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Пра гэта папярэджвае "Мінсктранс" у сваім Telegram-канале.

Сёння ў Беларусь прыйшоў цыклон "Бенедыкт", які прынёс з сабой моцны вецер і снег.

Зранку 30 лістапада ў некаторых раёнах сталіцы былі зафіксаваныя сямібальныя заторы. Цяжкасці з аўтамабільным рухам могуць узнікаць у раёне станцый метро "Купалаўская" і "Кастрычніцкая", а таксама на вуліцы Аранскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.