"Мінсктранс" адключае абвесткі пра блакаванне кампосцераў і валідатараў

"Мінсктранс" адключае абвесткі пра блакаванне кампосцераў і валідатараў

У "Мінсктрансе" распарадзіліся адключыць абвесткі пра блакаванне кампосцераў і валідатараў, інфармуе TUT.by. Факсаграма, падпісаная гендырэктарам, трапіла ў сацсеткі, і яе рэальнасць пацвердзілі. У дакуменце патрабуецца "тэрмінова" забяспечыць "дэмантаж гукавога роліка па блакіроўцы сістэм аплаты ў салонах аўтобусаў".

Як паведамляла Еўрарадыё, у салонах сталічных аўтобусаў гучалі абвесткі, што кампосцеры і валідатары будуць блакаваць пасля таго, як транспарт ад'едзе ад прыпынку. Да блакавання сістэмы ў пасажыраў будзе "секунд 15" на аплату праезду. Такім чынам "Мінсктранс" змагаецца з безбілетнікамі, якія нярэдка стаяць каля дзвярэй, не аплачваюць праезд, калі не ўбачаць кантралёра на бліжэйшым прыпынку. Новаўвядзенне выклікала абурэнне мінчукоў, у інтэрнэце з'явіліся петыцыі супраць яго.

Пакуль невядома, ці азначае распараджэнне гендырэктара прадпрыемства, што транспартнікі наогул адмаўляюцца ад сваёй ідэі па блакаванні валідатараў і кампосцераў адразу пасля адпраўлення аўтобусаў.

"Мінсктранс" адключае абвесткі пра блакаванне кампосцераў і валідатараў
Факсаграма / Тэлеграм-чат "Транспорт Беларуси"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі