Вы тут

Мінскія ўлады ўводзяць новыя абмежаванні з-за COVID-19

Стадыён "Дынама" ў Мінску вясной 2021-га / Reuters

Мінскія ўлады ўводзяць новыя абмежаванні з-за COVID-19. Гэта прадугледжана зменамі, унесенымі ў ранейшае рашэнне з санітарнымі правіламі для сталіцы. Яны апублікаваны на сайце Мінгарвыканкама.

Культурныя і спартыўныя мерапрыемствы цяпер можна праводзіць пры запаўняльнасці залы не больш чым на 50%.

Сярод іншых умоў — выкарыстанне толькі пасадачных месцаў, рассадка гледачоў не менш 1-1,5 метра адзін ад аднаго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.