Мінскія ўлады перапісваюць гандлёвыя кропкі, якія не працуюць

Як стала вядома Еўрарадыё, адміністрацыі мінскага гандлёвага цэнтра "Манетка" загадалі тэрмінова сабраць звесткі пра прадпрымальнікаў, якія не выйшлі на працу 3 студзеня. У гэты дзень чыноўнікі Савецкага выканкама перапісалі ўсе гандлёвыя месцы, якія былі зачыненыя.
Адміністрацыя гандлёвага цэнтра “Манетка”, які знаходзіцца каля Камароўскага рынка ў Мінску, абтэлефаноўвае прадпрымальнікаў, якія не працавалі 3 студзеня. Менавіта ў гэты дзень прадстаўнікі Савецкага выканкама правялі рэйд, перапісваючы гандлёвыя кропкі, якія былі закрытыя.

Сёння адміністрацыя цэнтра па загадзе чыноўнікаў павінна даць справаздачу, чаму ў гэты дзень гандлёвыя кропкі не працавалі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з індывідуальных прадпрымальнікаў, які запісаў размову з прадстаўніком адміністрацыі “Манеткі”.

Адміністрацыя "Манеткі": “Была праверка з выканкаму за 3 студзеня. Ваш шапік не працаваў. Па якой прычыне? Да нас прайшлі паперы з патрабаваннем даведацца, па якой прычыне. Трэцяга студзеня прыходзіла жанчына з выканкаму і перапісвала ўсе кропкі, якія не працавалі”

ІП: “А калі вам трэба даць адказ у выканкам?”

Адміністрацыя "Манеткі": “Прама цяпер пажадана. Таму што неўзабаве кіруючы гандлёвай залай збіраецца ісці ў выканкам з усімі паперамі і тлумачэннямі прычынаў, чаму не працавалі”.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі