Мінскія ўлады перадумалі, гарачую ваду адключаць пакуль не будуць

Мінскія ўлады перадумалі, гарачую ваду адключаць пакуль не будуць

Мінскія ўлады перадумалі, гарачую ваду ў кватэрах мінчукоў адключаць пакуль не будуць. Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў, з улікам умоваў надвор’я 10 траўня была зроблена карэкціроўка графікаў адключэння. Абноўленыя іх варыянты з’явяцца на сайце minsk.gov.by.

Як інфармавала Еўрарадыё, у першай палове дня ў сераду ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама гаварылі, што праблемы ў адключэнні вады і цяпла пры цяперашніх умовах надвор’я не бачаць. А ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы ўпэўненыя, што “ва ўсіх ужо стаяць бойлеры”

Як вядома, у Беларусі захоўваецца халоднае надвор’е. 10 траўня амаль па ўсёй краіне ішоў мокры снег. Сіноптыкі кажуць, што крыху пацяплее толькі ў выхадныя дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі