Мінскія ўлады дапамогуць знайсці працу

19 чэрвеня ў Мінгарвыканкаме будзе дзейнічаць прамая тэлефонная лінія па пытаннях прафесійнай адукацыі пры садзеянні служб занятасці сталіцы.

Прамая лінія будзе працаваць з 11.00 да 13.00 па тэлефонах: 216-13-59 і 216-13-65.

Спецыялісты аддзела прафесійнай адукацыі адкажуць на любыя пытанні, якія тычацца працаўладкавання, у тым ліку звязаныя з пошукам працы пры адсутнасці кваліфікацыі, зменай роду заняткаў, атрыманнем прафадукацыі пры доўгім перапынку ў працы і іншыя.

Паводле звестак камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама, з пачатку 2007 года на падрыхтоўку, перападрыхтоўку кадраў і павышэнне кваліфікацыі было накіравана больш за 500 беспрацоўных, зарэгістраваных у сталічных службах занятасці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі