Мінскія міліцыянты канфіскавалі каля 2000 л спіртнога (відэа)

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, на сталічнай вуліцы Панамарэнкі яны затрымалі аўтамашыну "Мэрсэдэс-Бэнц". Кіраваў ёй шафёр аднаго з мінскіх камерцыйных прадпрыемстваў.



У машыне, а затым і ў гаражы міліцыянты выявілі пластмасавыя каністры з гарэлкай і каньячнай спіртазмяшчальнай вадкасцю. Агульны аб'ём канфіскаванага — 1935 літраў. Спіртное даставілі ў Мінск з Санкт-Пецярбурга. Яно мусіла прадавацца пад выглядам гарэлкі і каньяку. Між тым якасць алкаголю выклікае сур'ёзныя сумневы, у наш час спіртазмяшчальную вадкасць накіравалі на экспертызу.



Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі