Мінскія дынамаўцы прайгралі "Аўтамабілісту"

Мясцовы "Аўтамабіліст" выйграў у мінскага "Дынама" з лікам 2:0. Абедзве шайбы екацярынбургская каманда закінула яшчэ на пачатку першага перыяду, і да канца гульні лік не змяніўся.

Пасля 44 матчаў "Дынама" з 42 ачкамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, апошняе, 14-е, — у Заходняй канферэнцыі і 26-е — у агульнай табліцы.



Наступны матч "Дынама" таксама правядзе на выездзе: 18 студзеня з омскім "Авангардам".



Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі