Мінскія чыноўнікі незаконна завалодалі дзяржаўнымі кватэрамі

Як інфармуе БЕЛТА, у 2008 годзе адна з кватэр шматкватэрнага дома ў Мінску мусіла быць перададзеная ў камунальную ўласнасць Мінгарвыканкама. Аднак яе самачынна заняў былы галоўны інжынер і намеснік дырэктара ЖРЭА Фрунзенскага раёна (цяпер кіраўніка ЖКГ сталіцы) ды пазней перавёў яе ў прыватную ўласнасць. У 2010 годзе гэты ж чыноўнік, які на той час працаваў дырэктарам ЖРЭА Цэнтральнага раёна, арганізаваў перадачу кватэры дырэктару аднаму са сталічных ЖЭСаў.



Гэтыя факты сталі вядомыя ў выніку мерапрыемстваў, якія правяла Генпракуратура сумесна з галоўным упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС. Адзначаецца, што чыноўнікі пазбавілі грамадзян, якія стаялі на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, права на атрыманне жылля дзяржаўнага жыллёвага фонду.



Распачатыя крымінальныя справы. Некалькім падазраваным пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі