Мінскія айцішнікі зарабляюць па 13 мільёнаў рублёў

Як інфармуе БЕЛТА, самы высокі сярэднямесячны заробак быў у арганізацыях, звязаных з вылічальнай тэхнікай (12 млн 993,5 тысячы рублёў) і паветранага транспарту (10 млн 505,4 тысячы рублёў).



У параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2012 года намінальны налічаны сярэднямесячны заробку работнікаў павялічыўся ў 1,4 раза і склаў 6 млн 506,9 тысячы рублёў.



Стабільна высокай застаецца аплата працы будаўнікоў. Іх сярэднямесячны заробак (8 млн 74,7 тысячы рублёў) перавысіў паказчыкі ў сярэднім па горадзе на 24,1%. На прадпрыемствах апрацоўчай прамысловасці ў сярэднім зараблялі 6 млн 505,2 тысячы рублёў.



Ніжэй, чым у сярэднім па горадзе, быў сярэднямесячны заробак ва ўстановах адукацыі (4 млн 102,5 тысячы рублёў) і аховы здароўя (4 млн 547,6 тысячы рублёў). Самыя высокааплатныя работнікі аховы здароўя — лекары, чый заробак склаў 6 млн 92,2 тысячы рублёў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі