Вы тут

Мінскім дактарам забаранілі заязжаць у "МакДональдс" на бясплатны абед

Хуткая дапамога ў Мінску / Еўрарадыё

У Мінску дактарам хуткай дапамогі начальства забараніла ў працоўны час наведваць рэстараны "МакДональдс". Фатаздымкі з адпаведнымі абвесткамі са станцыі хуткай меддапамогі і падстанцыі №9 апублікаваў у сацсетках Антон Матолька

У абвестках гаворыцца, што з 20 траўня лекарам забаронена наведваць у працоўны час рэстараны "МакДональдс". Парушэнне будзе расцэньвацца як карупцыя і выкарыстанне службовага аўтамабіля ў асабістых мэтах.

Рэч у тым, што падчас пандэміі каранавіруса "МакДональдс" прапаноўваў лекарам хуткай медыцынскай дапамогі бясплатныя абеды. Прычым іх можна было як есці на месцы, так і браць з сабой.

Забарона наведваць МакДональдс / @Антон Матолька

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.