Вы тут

Мінскі суд аштрафаваў брата Дар'і Домрачавай за ўдзел у акцыі пратэсту

Разбітая падчас затрымання ў кастрычніку галава Мікіты Домрачава / Еўрарадыё

Збітага падчас затрымання ў кастрычніку брата Героя Беларусі Дар'і Домрачавай яшчэ і аштрафавалі — на 540 рублёў (20 базавых). 23 лістапада справа Мікіты Домрачава разглядалася ў судзе Фрунзенскага раёна. Суддзя Аляксандр Брычкоў палічыў архітэктара вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.