Мінскі метрапалітэн расказаў, колькі чалавек можа там схавацца

У мінскім метро могуць схавацца каля 5% жыхароў сталіцы

У мінскім метро могуць схавацца каля 5% жыхароў сталіцы / tvr.by

Пры надзвычайных сітуацыях у мінскім метро могуць схавацца каля 100 тысяч чалавек — гэта прыкладна 5% насельніцтва сталіцы. Такую лічбу назваў у інтэрв'ю БТ афіцыйны прадстаўнік метрапалітэна Андрэй Дроб.

Па яго словах, пры надзвычайнай сітуацыі метро хавае пасажыраў, якія знаходзяцца на станцыі, а таксама людзей, якія жывуць ці працуюць у межах 500 м ад гэтай станцыі.

"Вядома, калі адбываецца нейкая сітуацыя, тут моцна ніхто не будзе прама разбірацца, але, тым не менш, гэтыя людзі павінны ведаць, што ў межах 500 метраў ёсць такая станцыя, на ёй можна схавацца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі", — распавядае Дроб.

У падземцы могуць схавацца больш за 100 тысяч чалавек, а пасля адкрыцця новых станцый паказчык ёмістасці — значна больш. Склады — таксама падвойнага прызначэння. У асаблівых выпадках вагоны ператвараюцца ў шпіталь, а на станцыі абавязкова з'явяцца медыкі.

Паведамляецца, што гермазатворы здольныя абараніць станцыю ад знешняга ўздзеяння — ад ударнай хвалі, радыяцыі, хімічнай атакі.

Таксама на БТ паведамілі, што пад паняцце хованкі падпадаюць падвалы, паркінгі, падземныя паверхі — тое, што знаходзіцца ніжэй за ўзровень зямлі і надзейна абаронена зверху.

Акрамя таго, на БТ заявілі, што мапы бліжэйшых хованак для насельніцтва "з'явяцца адразу" ў выпадку надзвычайных сітуацый, а пакуль што яны засакрэчаныя.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі