Мінскі каток будзе поліэтыленавым

У Мінску на праспекце Пераможцаў сёння пачаты мантаж штучнага катка, які будзе працаваць 1 ліпеня з нагоды Дня Незалежнасці.
Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Там патлумачылі, што пры мантажы такога катка вада не выкарыстоўваецца, ён збіраецца на цвёрдай аснове з палімерных пліт.

Штучнае пакрыццё катка, створанае з звышвысокамалекулярнага поліэтылену, вытрымлівае перапад тэмператур ад -50 да +50.

У Мінску будзе скарыстаны каток швейцарскай вытворчасці, а яго плошча складзе 10 на 17 метраў.

Пры неабходнасці такі будынак можна зноўку разабраць і перавезці ў любое іншае месца.

Ацаніць незвычайны каток можна будзе 1 ліпеня каля Палаца спорту на гарадскім фізкультурна-спартовым свяце — тут выступяць фігурысты і хакеісты.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі