Мінская міліцыя адпрацоўвала абарону горада, "крытычна важных аб'ектаў" ад нападу "партызан" ("незаконных узброеных фармаванняў"). Вучэнні прайшлі ў аўторак на аэрадроме Ліпкі на ўсходняй ускраіне сталіцы. За імі сачыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Вучэнні пачаліся з таго, што па трывозе паднялі асабісты склад Мінскага гарнізона МУС — выклікалі "нават тых, хто быў на выходным, бальнічным або ў адпачынку". Правяралася "зладжанасць дзеянняў супрацоўнікаў у асаблівых умовах".
Міліцыянеры "выпрабоўвалі новую тэхніку". Міністра зацікавіў дрон.






