Мінскаму трамваю споўнілася 90 гадоў

Мінскаму трамваю споўнілася 90 гадоў

Мінскі трамвай адзначае 90-гадовы юбілей —  13 кастрычніка 1929 года гэты від транспарту з’явіўся на сталічных вуліцах, піша “Мінск-Навіны”.

Сёння гэта ўжо не самы распаўсюджаны грамадскі транспарт у горадзе —  трамвай істотна саступае і тралейбусам, і аўтобусам. У агульным аб’ёме пасажырскіх перавозак наземным транспартам ён займае ўсяго 4%. Пры гэтым за 2018 год на трамваях праехала каля 32 мільёнаў пасажыраў. Доля перавозак трамваямі будзе ўзрастаць, бо кіраўніцтва Мінска прыняло рашэнне прафінансаваць праект развіцця хуткаснага трамвая, які злучыць мікрараён Сухарава з цэнтрам горада.

У трамвайным парку сталіцы налічаецца 137 вагонаў, сяродж якіх ёсць і 5 трохсекцыйных трамваяў.  В штате парка 264 кіроўцы, сярод якіх толькі 30 мужчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі