Мінскае хакейнае “Дынама” ўпусціла перамогу ў матчы з маскоўскімі аднаклубнікамі

Мінскае хакейнае “Дынама” ўпусціла перамогу ў матчы з маскоўскімі аднаклубнікамі

Мінскае хакейнае “Дынама” 14 лістапада правяло перадапошні матч з працяглай хатняй серыі ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На сваёй пляцоўцы мінчане прымалі аднаклубнікаў з Масквы.

Госці закінулі шайбу першымі і адкрылі лік на 8-ай хвіліне сустрэчы. Далей гульня ішла ў выглядзе чаргавання атакаў то з аднаго, то з другога боку, але на лік гэта ніяк не ўплывала. На 56-ай хвіліне Сяргей Дрозд нарэшце зраўняў лік, але маскоўскія госці ўсё ж вырвалі ў “зуброў” перамогу, закінуўшы ім яшчэ адну шайбу на 59-ай хвіліне гульні. Вынік — 1:2.

Цягам хатняй серыі, якая доўжыцца ўжо сем матчаў, мінчане чаргавалі перамогі і паразы пароўну. Апошні матч з гэтай серыі “зубры” згуляюць 16 лістапада з падольскім “Віцязем”, пасля чаго іх чакаюць тры гасцявыя сустрэчы запар.

У заходняй канферэнцыі КХЛ мінскае “Дынама” цяпер займае 9-е месца з 41 ачком.

Фота: ХК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі