Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла “Адміралу” — 0:5

Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла “Адміралу” — 0:5

Мінскае хакейнае “Дынама” пацярпела разгромную паразу ад клуба “Адмірал” з Уладзівастока. Матч у рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі прайшоў 18 лістапада і скончыўся з лікам 0:5. Мінчане мелі праблемы з акліматызацыяй на Далёкім Усходзе, а перадматчавая трэніроўка ў “Фяцісаў-Арэне” сарвалася праз моцны снегапад, які абрынуўся на Уладзівасток.

Беларускі клуб на сёння мае 41 ачко, набранае ў 32 матчах. “Дынама” займае 10-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй Канферэнцыі КХЛ.

Выязная матчавая серыі завяршыцца 20 лістапада ў Хабараўску, дзе “зубры” згуляюць з мясцовым “Амурам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі