Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю з "Нафтанам", Удоджы забіў двойчы

Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю з "Нафтанам", Удоджы забіў двойчы

У суботу, 26 верасня, працягваецца 21-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Наваполацку "Нафтан" прымаў мінскае "Дынама". Госці адкрылі лік на 38-й хвіліне, вызначыўся Чыгозе Удоджы (на здымку). Аднак з 57-й да 59-й Руслан Цевераў і Арцём Цяплоў вывелі гаспадароў поля наперад. Здавалася, што дынамаўцам ужо не пазбегнуць паражэння. Частка матча праходзіла ў цяжкіх умовах надвор'я — пад ліўнем. І ўсё ж Удоджы на 90-й хвіліне вырывае нічыю — 2:2.

Сёння жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згуляе з салігорскім "Шахцёрам", пачатак у 16.30. У пятніцу адбыўся цэнтральны матч тура, "Мінск" прайграў БАТЭ — 1:2.

У барысаўчан цяпер 52 ачкі, у мінскага "Дынама" — 40, у "Мінска" — 37, у "Шахцёра" 34 ачкі і гульня ў запасе.

Апошнія гульні тура пройдуць 27-28 верасня. У нядзелю "Граніт" прыме ў Лунінцы гродзенскі "Нёман" (пачатак а 14-й гадзіне), "Слуцк" сустрэнецца з бабруйскай "Белшынай" (15.30), брэсцкае "Дынама" згуляе з мазырскай "Славіяй" (17.30). У панядзелак "Віцебск" сустрэнецца з "Гомелем" (18.30).

Фота: uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі